ҽ

Францішак падчас сустрэчы з будысцкімі манахамі з Тайланду Францішак падчас сустрэчы з будысцкімі манахамі з Тайланду 

Святы Айцец прывітаў дэлегацыю тайскіх будысцкіх манахаў

Францішак сустрэўся з тайскімі будысцкімі манахамі, якія на гэтым тыдні прабываюць з візітам у Ватыкане па запрашэнні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

Пантыфік падзякаваў за каштоўны дар святой для будызму кнігі, перакладзенай на сучасную мову манахамі з храма Ват Пхо ў Бангкоку. “Гэта адчувальны знак вашай шчодрасці і сяброўства, якімі ўзаемна дзелімся ўжо шмат гадоў, дарогі, якая складаецца з невялікіх крокаў”, - сказаў Папа.

“[Ад усяго сэрца жадаю, каб будысты і католікі станавіліся больш блізкімі да сябе, дзейнічалі ва ўзаемным веданні і ў павазе да кожнай з гэтых духоўных традыцый, былі ў свеце сведкамі каштоўнасцяў справядлівасці, міру і абароны чалавечай годнасці]”

- сказаў Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. дэлегацыю будысцкіх манахаў з Тайланда.

Францішак нагадаў, у той жа час, ватыканскую сустрэчу паміж Паўлам VI і Самдэем Пхра Ванаратана, чый партрэт можна ўбачыць на ўваходзе ў штаб-кватэру Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Дэлегацыя тайскіх будысцкіх манахаў наведала гэту дыкастэрыю ў мінулыя дні.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 мая 2018, 13:10