ҽ

Папа падчас св. Імшы ў Ватыкане Папа падчас св. Імшы ў Ватыкане 

Апублікаваны расклад папскіх цэлебрацый на лета

Св. Імша і эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якія ўзначаліць папа Францішак, сёлета адбудуцца 3 чэрвеня 2018 г. у Осціі.

У Ватыкане 29 мая 2017 г.  быз апублікаваны расклад літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца на летнія месяцы.

Літургія на плошчы перад парафіяльным касцёлам распачнецца ў 18.00. Затым вуліцамі горада пройдзе працэсія Божага Цела, якая завершыцца ля касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Банарскай, дзе Папа ўдзеліць вернікам благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Звычайна Святы Айцец удзельнічаюе ва ўрачыстасці Божага Цела ў Рыме. Ён узначальвае эўхарыстычную працэсію ад базылікі св. Яна на Латэране да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ.

Францішак будзе не першым Пантыфікам, які ўзначаліць урачыстасць Божага Цела ў Осціі. Дакладна 40 гадоў таму – 13 чэрвеня 1968 г. – літургію і эўхарыстычную працэсію ў гэтым прыморскім горадзе праводзіў Павел VI.

21 чэрвеня Пантыфік адправіцца з аднадзённым экуменічным візітам у Жэневу, які будзе прымеркаваны да 70-годдзя Сусветнай Рады Цэркваў. Яго праграмай прадугледжаны: сустрэча з Прэзідэнтам Швейцарыі, экуменічныя малітва і сустрэча ў Цэнтры Сусветнай Рады Цэркваў, урачысты абед у Экуменічным інстытуце ў Босэ, а таксама св. Імша для мясцовай каталіцкай супольнасці.

28 чэрвеня Францішак узначаліць звычайны кансісторый па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць, а на наступны дзень, ва ўрачыстасць Апосталаў Пятра і Паўла, благаславіць паліі для новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў.

7 ліпеня Францішак адправіцца ў італьянскі Бары, каб узначаліць экуменічную сустрэчу і малітву за мір на Блізкім Усходзе. Святы Айцец запрасіў сюды таксама кіраўнікоў хрысціянскіх канфесій рэгіёну.

На 25-26 жніўня запланавана Апостальскае падарожжа Пантыфіка ў Ірландыю для ўдзелу ў Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 мая 2018, 11:54