ҽ

Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты  (Vatican Media)

Папа пра сувязь сапраўднага спакою з пачуццём гумару

Спакой, які дае Хрыстус, і які з’яўляецца дарам Святога Духа, дазваляе перажываць цяжкасці з мужнасцю, - на гэта звярнуў увагу Папа 21 мая 2019 г., падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты.

У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на “развітальную прамову” Езуса падчас Апошняй Вячэры, якую цытуе Евангелле св. Яна (14, 27-31a), і на пераслед св. Паўла, апісаны ў Дзеях Апосталаў (14,19-28).

У самым пачатку, Францішак адзначыў, што, на першы погляд, уціск пазбаўляе спакою, і тым не менш, гэта адно з благаслаўленняў: “Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне” (Мц 5, 11).

“[Спакой Езуса звязаны з жыццём у пераследзе і прыгнёце. Гэта спакой вельмі глыбокі, які ніхто не можа адабраць. Гэта спакой, які з’яўляецца дарам, ён як мора, што ў глыбіні спакойнае, а на паверхні ў хвалях]”

, - адзначыў Пантыфік.

Святы Айцец заўважыў, што толькі так можна зразумець, як перажывалі сваю апошнюю гадзіну на зямлі шматлікія мучанікі, якія ішлі на пакуты, як запрошаныя на вясельны баль, не губляючы духа спакою. Ён падкрэсліў, што такі спакой не можа быць дасягнуты чалавечымі сродкамі; ён зыходзіць ад Святога Духа.

Спакой Езуса вучыць нас ісці па жыцці наперад. Вучыць нас трываласці, цярплівасці, вучыць браць на сябе жыццё з яго цяжкасцямі і працай, - заўважыў Францішак. Ён дадаў, што, калі паддаёмся нервовасці і часта губляем спакой, відавочна, у нас нешта не адбываецца належным чынам.

Папа адзначыў, што Божы дар спакою робіць сэрца радасным: “Чалавек, які жыве ў спакоі, ніколі не губляе пачуцця гумару. Ён смяецца над самімі сабой і над іншымі, нават над сваім ценем, умее смяяцца над усім...

“Няхай Пан дае нам спакой, які зыходзіць ад Святога Духа, спакой, уласцівы Яму, які дапаможа нам цярпліва зносіць шматлікія цяжкасці ў жыцці”, - пажадаў Францішак у канцы сваёй гаміліі.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 мая 2019, 12:00
Увесь кантэнт >