ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

У ЗША вернікі вярнуліся ў касцёлы пасля пандэміі

Паводле даследавання Джорджтаўнскага універсітэта, наведвальнасць касцёлаў у ЗША вярнулася да дапандэмічнага ўзроўню. Мясцовыя каталіцкія супольнасці паспяхова пераадолелі выклікі пандэміі COVID-19.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

"Мы назіраем устойлівае аднаўленне касцельнага жыцця. Сёння 24 працэнта вернікаў рэгулярна ўдзельнічаюць у святых Імшах, што адпавядае дапандэмічным паказчыкам", - адзначаюць даследчыкі Цэнтра даследаванняў апостальскай дзейнасці пры Джорджтаўнскім універсітэце (CARA).

Падчас пандэміі наведвальнасць храмаў значна знізілася – да 15 працэнтаў. Аднак асаблівыя перыяды літургічнага года, такія як Божае Нараджэнне, Вялікдзень і Папяльцовая серада, заўсёды вызначаліся павышанай прысутнасцю вернікаў.

"Трэба адзначыць, што рэальная колькасць удзельнікаў набажэнстваў можа быць нават большай, паколькі статыстыка не ўлічвае тых, хто далучаецца да трансляцый у прамым эфіры", - падкрэсліваюць эксперты цэнтра CARA.

Даследаванне абапіраецца на даныя апытанняў і аналіз Google Trends, што забяспечвае высокую дакладнасць вынікаў і дазваляе зрабіць аптымістычныя прагнозы адносна будучыні каталіцкіх супольнасцей у ЗША.
 

12 лютага 2025, 11:31