ҽ

Канфесіянал Канфесіянал&Բ;

У Рыме новы курс для святароў: як стаць добрым спаведнікам

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа ў Рыме распачынае спецыяльны курс для святароў, прысвечаны душпастырскай практыцы споведзі і прабачэння. Ён пройдзе з 18 лютага па 8 красавіка 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

натхнёная словамі Папы з булы абвяшчэння Надзвычайнага юбілею Міласэрнасці аб тым, што спаведнікі павінны быць сапраўдным знакам міласэрнасці Айца; каб стаць спаведнікам, трэба спачатку самому адчуць сябе тым, хто шукае прабачэння.

Курс накіраваны на дапамогу святарам пераадолець страхі і ваганні ў справе спаведніцтва, як часта заахвочвае да гэтага Францішак. Паводле інфармацыі, атрыманай ад арганізатараў курса, праграма ахоплівае шырокі спектр тэм, уключаючы эмпатыю і ўменне слухаць, захаванне таямніцы споведзі і далікатнасць, суцяшэнне і надзею.

Асаблівая ўвага надаецца практычным аспектам служэння. Удзельнікі курса будуць вывучаць спецыфіку працы з рознымі катэгорыямі вернікаў: скрупулёзнымі асобамі, моладдзю, разведзенымі, святарамі і манаскімі асобамі, людзьмі з гомасексуальнымі схільнасцямі ці этычнымі цяжкасцямі на працы. Значная частка заняткаў будзе прысвечана разбору канкрэтных выпадкаў, з якімі святары сутыкаюцца ў сваім служэнні прабачэння.
 

05 лютага 2025, 10:08