Talitha Kum заклікае моладзь далучыцца да барацьбы з гандлем людзьмі
Марыя Валодзіна - Pope
Маладыя прадстаўнікі такіх краін, як Аўстралія, Камерун, Японія, Албанія, Румынія, Украіна, Кенія, Мексіка, Уругвай і Перу, сабраліся ў Рыме дзеля ўдзелу ў акцыях супраць гандлю людзьмі. Каардынатарам ініцыятывы стала міжнародная сетка Talitha Kum – арганізацыя манахінь, якія змагаюцца з сучасным рабствам.
2 лютага яны далучыліся да Францішка падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра. Наступным днём маладыя актывісты сталі пілігрымамі надзеі, прайшоўшы праз Святую Браму Базілікі Святога Пятра. Для адсочвання сваіх крокаў яны выкарыстоўвалі спецыяльнае мабільны прыдатак Walking in Dignity (Ісці з годнасцю).
Пасля наведвання Базілікі Святога Пятра актывісты таксама прайшлі праз Святыя Брамы ў Базіліцы Святога Яна на Латэране і Санта-Марыя-Маджорэ. 6 лютага яны плануюць перайсці праз Святую Браму Базілікі Святога Паўла па-за мурамі, працягваючы сваю пілігрымку ў рамках Юбілейнага года.
Сестра Эбі Авеліна, міжнародны каардынатар Talitha Kum, падкрэсліла, што сёння каля 50 мільёнаў чалавек жыве ў рабстве. Яна выказала спадзяванне, што новы прыдатак Walking in Dignity заахвоціць моладзь далучыцца да барацьбы з гандлем людзьмі. Іх крокі могуць быць ператвораны ў жэтоны, якія фінансуюць праекты ініцыятывы Talitha Kum.
З моманту запуску прыдатка карыстальнікі з 95 краін свету ўжо ахвяравалі каля 200 мільёнаў крокаў, што эквівалентна 52 мільёнам кіламетраў.