Папа пацвердзіў паўнамоцтвы кіраўніцтва Калегіі кардыналаў
Папа пацвердзіў паўнамоцтвы кардынала Джавані Батыста Рэ як дэкана і кардынала Леанарда Сандры як віцэ-дэкана Калегіі кардыналаў.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Рашэнне аб працягу паўнамоцтваў кіраўніцтва Калегіі кардыналаў было прынята Святым Айцом у студзені 2025 года.
Як паведамляе Зала друку Святога Пасада, 7 студзеня 2025 года Францішак пацвердзіў выбар кардынала Джавані Батыста Рэ на пасадзе дэкана Калегіі кардыналаў. Тыдзень пазней, 14 студзеня 2025 года, Пантыфік таксама пацвердзіў паўнамоцтвы кардынала Леанарда Сандры як віцэ-дэкана Калегіі.
Калегія кардыналаў з'яўляецца адным з найважнейшых органаў Каталіцкага Касцёла, які дапамагае Папу ў кіраванні Касцёлам, а таксама выбірае новага Пантыфіка падчас канклава. Дэкан Калегіі кардыналаў выконвае ключавую ролю ў перыяд вакантнага Апостальскага Пасада і падчас выбараў новага Пантыфіка.
06 лютага 2025, 12:05