У Бруселі сустрэліся вайсковыя капеланы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Прадстаўнікі вайсковага душпастырства з розных краін і канфесій сабраліся ў сталіцы Бельгіі на штогадовую Міжнародную канферэнцыю кіраўнікоў вайсковых капеланаў (IMCCC).
Галоўнай тэмай канферэнцыі стала роля светапогляднага дыялогу ў справе дасягнення міру ва ўсім свеце. Абмяркоўваліся пытанні свабоды думкі, сумлення і рэлігіі як у Еўропе, так і за яе межамі.
IMCCC з'яўляецца сёння найбуйнейшай у свеце штогадовай сустрэчай вайсковых рэлігійных лідараў. Дзякуючы ёй пашыраюцца магчымасці супрацоўніцтва і ўзаемнага пазнання душпастыраў розных веравызнанняў. Капеланы таксама сумесна моляцца ў інтэнцыі міру і ўзброеных сіл, знаёмяцца з культурай і звычаямі, а таксама маюць магчымасць сустрэцца з камандзірамі армій з розных куткоў свету.