Аўстрыя: год у кляштары – унікальная прапанова для кожнага
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Праект Добраахвотны манаскі год ужо паказаў станоўчыя вынікі ў Аўстрыі, як паведамляе каардынатарка праекта сястра Анна Бухгольц у інтэрв'ю венскаму выданню Sonntag. Праграма адкрыта для жанчын і мужчын любога ўзросту і веравызнання.
"Наша мэта – даць людзям магчымасць зрабіць паўзу ў жыцці і зазірнуць у іншы свет", - падкрэслівае манахіня, якая каардынуе праект з 2023 года.
Манаскія супольнасці прапануюць разнастайныя формы жыцця і служэння. Некаторыя маюць лясныя гаспадаркі, іншыя – бальніцы, дзіцячыя сады, школы ці музеі. "Ёсць супольнасці, якія жывуць сваім пакліканнем ціха, іншыя – больш заўважна і гучна", - тлумачыць сястра Анна, якая сама належыць да кангрэгацыі Місіянерак Хрыста.
Удзельнікі могуць правесці ў супольнасці ад трох месяцаў да года, падзяляючы штодзённае жыццё манахаў: малітвы, сумесныя трапезы, цішыню і працу. Паводле слоў каардынатаркі, рэдка хто пакідае праграму датэрмінова. "Наадварот, большасць застаецца ў кантакце са сваімі супольнасцямі", - адзначае сястра Анна.