Суполкі свецкіх вернікаў Еўропы супраць дэзінфармацыі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Ініцыятыва Хрысціяне за Еўропу выступіла з заявай супраць дэзінфармацыі ў сацыяльных сетках і заклікала да абароны праўды ва ўмовах гібрыднай вайны. Згодна з інфармацыяй, атрыманай ад прэс-службы арганізацыі, 15 лютага 2025 года адбылася анлайн-сустрэча, падчас якой была прынята адпаведная заява.
"У сацыяльных сетках прапаганда і хлусня ўсё часцей замяняюць паважлівы дыскурс. Мы павінны рэгуляваць дзейнасць аператараў сетак, каб захаваць дэмакратыю", - падкрэсліла старшыня Цэнтральнага камітэта нямецкіх католікаў Ірмэ Штэтэр-Карп.
Эксперты звяртаюць увагу на тое, што пагроза ідзе не толькі з боку Расіі. Як адзначаецца ў заяве, дэрэгуляцыя і адмова ад праверкі фактаў у сацыяльных сетках у ЗША выклікае сур'ёзную занепакоенасць.
Ініцыятыва Хрысціяне за Еўропу заклікае да эфектыўнага прымянення Закона аб лічбавых паслугах Еўрапейскага Саюза ва ўсіх краінах-членах ЕС. Асаблівая ўвага надаецца неабходнасці абароны дзяцей і моладзі ў інтэрнэце і павышэнню іх медыяадукаванасці.