ҽ

Ян Павел І Ян Павел І 

Юбілей-2025: тры маршруты па слядах Папы Яна Паўла I

Музей Альбіна Лучані (MUSAL) прадставіў тры паломніцкія маршруты і выставу, прысвечаныя бласлаўлёнаму Яну Паўлу I, у межах Юбілейнага 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Першы маршрут Ад Даламітаў да Кафедры Пятра ахоплівае ключавыя месцы жыцця Папы: ад Канале д'Агорда, дзе ён нарадзіўся 17 кастрычніка 1912 года, праз Фельтрэ, Белуна, Агорда, Віторыа-Венета, дзе ён быў біскупам, і Венецыю, дзе заставаўся Патрыярхам на працягу 9 гадоў, да Рыма і Ватыкана, дзе 26 жніўня 1978 года быў абраны Пантыфікам.

Другі маршрут Папа Даламітаў засяроджваецца на санктуарыях, звязаных з Янам Паўлам I, уключаючы Канале д'Агорда, П'етральбу, Сан-Рамедыа, Пінэ, Трэнта і Брэсанонэ.

Трэці маршрут Юбілей Пантыфікаў ахоплівае родныя месцы італьянскіх Пантыфікаў XX стагоддзя ў рэгіёнах Венета і Ламбардыя: ад Рыезе Пія X да Канале д'Агорда, уключаючы Дэзіа, Сота-іль-Монтэ і Канчэзіа.

Як паведамляюць арганізатары, у межах Юбілейнага года Асацыяцыя Rivela сумесна з Фондам Папы Лучані і Гандлёвай палатай Трэвіза-Белуна падрыхтуе вандроўную выставу, прысвечаную бласлаўлёнаму Яну Паўлу I.
 

16 лютага 2025, 12:48