ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Біскупы Італіі: годнасць чалавека не знікае з надыходам хваробы

Канферэнцыя Біскупаў Італіі выступіла з заявай па пытанні эўтаназіі, падкрэсліваючы, што прыярытэтнай задачай медыцыны і грамадства павінен быць догляд хворага, а не паскарэнне яго смерці.

Марыя Валодзіна - Pope

У заяве, апублікаванай 19 лютага 2025 года кіраўніцтвам італьянскага епіскапату ад імя ўсіх біскупаў выказваецца “заклапочанасць нядаўнімі рэгіянальнымі ініцыятывамі па пытанні аб канцы жыцця”. Маецца на ўвазе закон аб медыцынска асісціраваным самагубстве, прыняты 12 лютага Рэгіянальным саветам Тасканы.

Біскупы нагадалі, што спрыянне смерці ў прамой форме або праз самагубства з медыцынскай дапамогай супярэчыць каштоўнасці чалавечай годнасці, прынцыпам і мэтам дзяржавы і медыцынскай прафесіі.

Епіскапат заклікаў не ператвараць гэтую тэму ў элемент палітычнай палярызацыі, а наадварот, разглядаць яе як магчымасць для глыбокага разважання аб годнасці чалавечай асобы, а таксама для шырокага парламенцкага абмеркавання, якое ўлічвала б сапраўдныя патрэбы грамадзян.

У заяве адзначаецца, што закон аб паліятыўнай дапамозе дагэтуль не рэалізаваны ў поўнай меры, і заклікалі да яго поўнага выканання ў кожным рэгіёне Італіі. Паліятыўная дапамога – гэта канкрэтны сродак змякчэння пакут і забеспячэння годнасці кожнага чалавека, а таксама праява высокай любові да бліжняга. “Годнасць чалавека не знікае з надыходам хваробы ці зніжэннем працаздольнасці. Важна не страціць чалавечнасць”, - падкрэсліваецца ў заяве італьянскіх біскупаў.

20 лютага 2025, 11:01