Біскупы ЕС: неабходна захаваць прысутнасць хрысціян у Сірыі
Аляксандр Панчанка - Pope
“Хрысціянскія супольнасці з’яўляюцца неад’емнай і важнай часткай гісторыі і культуры рэгіёна на працягу стагоддзяў”, - адзначыў іерарх, выказаўшы глыбокую занепакоенасць гуманітарным крызісам у Сірыі, які працягваецца ўжо больш за дзесяць гадоў.
Біскуп Крачата нагадаў, што хрысціянскія супольнасці Сірыі з усіх сіл змагаюцца за захаванне сваёй гістарычнай прысутнасці на радзіме. Паводле яго, іх канчатковы зыход стаў бы трагічнай стратай не толькі для самой Сірыі, але і для ўсяго рэгіёна і свету.
Старшыня COMECE заклікаў структуры ЕС і міжнародную супольнасць прыняць канкрэтныя меры для абароны сірыйскіх хрысціян. Ён падкрэсліў, што доўгатэрміновая стратэгія павінна ўключаць чатыры асноўныя пункты: гуманітарную падтрымку – гэта значыць забеспячэнне насельніцтва доступам да харчавання, жылля, медыцынскай дапамогі і адукацыі; аднаўленне эканомікі – паступовае змякчэнне санкцый і падтрымка развіцця прыватнага сектара; будаванне роўнага грамадства – уключэнне меншасцяў у канстытуцыйны працэс і аднаўленне краіны; садзейнічанне дыялогу і прымірэнню –прадухіленне помсты, распрацоўка прававых рамак для правасуддзя пераходнага перыяду і спрыянне грамадскаму дыялогу.
Старшыня COMECE пацвердзіў прыхільнасць Касцёла падтрымцы бежанцаў і перамешчаных асоб, а таксама заклікаў структуры Еўрапейскага Саюза і яго дзяржавы-члены “працаваць над стварэннем умоў, якія дазволяць бяспечнае і добраахвотнае вяртанне бежанцаў і іх сем’яў у свае дамы”.