ҽ

Вернікі ставяць свечкі каля помніка  Яна Паўла II перад шпіталем Джэмэлі ў Рыме, дзе праходзіць лячэнне Францішак Вернікі ставяць свечкі каля помніка Яна Паўла II перад шпіталем Джэмэлі ў Рыме, дзе праходзіць лячэнне Францішак  (AFP or licensors)

Лацінская Амерыка моліцца за хуткае выздараўленне Францішка

Епіскапаты Венесуэлы, Чылі, Балівіі і Гандураса заклікалі вернікаў аб'яднацца ў малітве за хуткае выздараўленне Папы, які знаходзіцца ў шпіталі Джэмэлі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Як паведамляе біскупская канферэнцыя Венесуэлы, асаблівая ўвага малітоўнай просьбе будзе нададзена падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі. "У Венесуэле мы молімся за здароўе Францішка і даручаем нашай Маці, Найсвяцейшай Панне Карамоцкай, заступніцтва за яго хуткае выздараўленне", - гаворыцца ў камюніке венесуэльскіх біскупаў.

Епіскапат Балівіі ў асобе свайго віцэ-сакратара, айца Дыега Пла, падкрэслівае: "Папа прадстаўляе Хрыста на зямлі, ён наш правадыр, наш кіраўнік. Молімся за яго хуткае выздараўленне".

Біскупы Гандураса ў сваім пасланні адзначаюць самаадданасць і любоў, з якой Пантыфік выконвае сваю місію. Яны выказваюць жаданне духоўна спадарожнічаць Святому Айцу і "дапамагчы яму несці крыж болю і пакуты".

Прэзідыум Канферэнцыі Біскупаў Чылі таксама заклікае "маліцца за здароўе Францішка, за яго хуткае выздараўленне". Іерархі нагадваюць, што сам Святы Айцец няспынна просіць усіх маліцца за яго. Яны запрашаюць вернікаў аб'яднацца ў веры і малітве за здароўе Папы.
 

20 лютага 2025, 11:29