Набажэнства Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян пройдзе ў Заслаўі
Аляксандр Панчанка - Pope
Літургія пачнецца а 12.00. Удзел у падзеі запрашаюцца прыняць вернікі розных канфесій. Для тых, хто не зможа прысутнічаць у святыні, будзе магчымасць далучыцца да малітвы анлайн па спасылцы на заслаўскай парафіі і інтэрнэт-рэсурсу .
Сёлетняя тэма экуменічнай ініцыятывы: “Ці верыш у гэта?” (Ян 11, 26). У 2025 годзе яна прымеркавана да 1700-годдзя Нікейскага сабора, які стаў ключавым для фарміравання асноў хрысціянскага веравучэння, што падзяляюцца большасцю канфесій.
Матэрыялы для Тыдня малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі манахі і манахіні экуменічнай Супольнасці Бозэ ў Італіі. Яны былі выдадзены пад эгідай ватыканскай Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветнай рады Цэркваў (WCC).
Традыцыйна Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян у паўночным паўшар’і праводзіцца з 18 па 25 студзеня. У паўднёвым паўшар’і многія Цэрквы выбіраюць іншы час, часта каля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніцы).
Кульмінацыя сёлетняга Тыдня на сусветным узроўні адбудзецца з удзелам Папы Францішка ў рымскай Базіліцы святога Паўла па-за мурамі. Яна пройдзе 25 студзеня 2025 года, у свята Навяртання апостала Паўла. У рамках гэтай ініцыятывы Святы Айцец узначаліць Нешпары з лідарамі іншых хрысціянскіх канфесій.