ҽ

Італьянскі вучэбны парусны карабель "Амерыга Веспучы" Італьянскі вучэбны парусны карабель "Амерыга Веспучы"  (AFP or licensors)

Упершыню ў гісторыі юбілейны адпуст пад ветразямі

Гістарычны ветразь італьянскага ваеннага флоту атрымаў статус юбілейнага месца. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі ваенны карабель стаў месцам атрымання юбілейных адпустаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Абвясціў гэта гістарычнае рашэнне арцыбіскуп Санта Марчано, кіраўнік італьянскага вайсковага ардынарыята. "Касцёл, які жыве сярод войска, хоча таксама ўсталяваць знакі, якія выражаюць надзею, якую Касцёл і свет чакаюць ад Бога, і якую Бог даручае вайсковаму свету", - патлумачыў іерарх сваё рашэнне, аб чым паведамляе прэс-служба ардынарыята.

Трохмачтавы паруснік Амерыга Веспучы, названы ў гонар мараплаўца, чыё імя носіць амерыканскі кантынент, быў спушчаны на ваду ў 1931 годзе. З 2023 года ён служыць як вучэбная адзінка для італьянскага войска і адначасова з'яўляецца турыстычнай атракцыяй і культурным амбасадарам Італіі.

"У сваіх цяжкасцях і радасцях, няхай Юбілей будзе прывілеяваным часам узрастання ў еднасці з Богам і братэрстве, у агульным служэнні дзеля абароны чалавечага жыцця, справядлівасці і міру", - падкрэсліў арцыбіскуп падчас урачыстай святой Імшы.

Паруснік "Амерыга Веспучы" падчас кругасветнага падарожжа
Паруснік "Амерыга Веспучы" падчас кругасветнага падарожжа

Да 28 снежня 2025 года карабель будзе выконваць функцыю юбілейнага месца "для святых пілігрымак і пабожных наведванняў падчас сваіх місій на моры". Кожны, хто апынецца на борце Амерыга Веспучы падчас Юбілейнага года, зможа атрымаць поўны адпуст пры выкананні пэўных духоўных умоў.

Італьянскі вайсковы ардынарыят таксама рыхтуецца да Юбілею узброеных сіл і паліцыі, які 8-9 лютага 2025 года збярэ ў Рыме вайскоўцаў з усяго свету. У праграме – урачыстая сустрэча на адной з цэнтральных плошчаў Рыма, канцэрт вайсковага аркестра, пілігрымка да Святой Брамы ў ватыканскай базіліцы і нядзельная святая Імша пад старшынствам Папы Францішка.
 

16 студзеня 2025, 09:47