ҽ

Кс. Артура Соса з езуітамі. Ілюстрацыйнае фота Кс. Артура Соса з езуітамі. Ілюстрацыйнае фота  

У Рыме збяруцца настаяцелі езуітаў з усяго свету

17-26 кастрычніка 2025 года ў Рыме адбудзецца сустрэча, на якую скліканы настаяцелі Таварыства Езуса з усіх правінцый.

Ян Глінскі

Генеральны настаяцель Таварыства Езуса айцец Артура Соса скіраваў да ўсяго ордэну пасланне, у якім патлумачыў, што гэта будзе час “малітвы, духоўнай размовы і супольнага разважання”.

Падчас форуму адбудзецца падсумаванне плёнаў розных працэсаў, якія рэалізуюцца ва ўсіх правінцыях. Сустрэча стане цэнтральным момантам працэсу разпазнавання місіі Таварыства.

Нагадаем, пачынаючы ад 36-й Генеральнай кангрэгацыі, якая адбылася ў 2016 годзе, Таварыства Езуса крочыць шляхам, сфарміраваным Універсальнымі Апостальскімі прэферэнцыямі (2019-2029), якія натхняюць на планаванне і накіроўваюць езуітаў ва ўсім свеце.

На працягу гэтых апошніх гадоў у таварыстве разважаюць на тэму манаскага абацання ўбогасці, ролі жанчын у справе апостальства, паклікання братоў езуітаў, умацавання сеткі супрацоўніцтва паміж апостальскімі справамі, а таксама аб тоеснасці і місіі адукацыйных інстытуцый. У Таварыстве нястомна пацвярджаюць сваю прыхільнасць да стварэння асяроддзяў, дзе кожны будзе адчуваць сябе бяспечна.

Езуіты, між іншым, працуюць над удасканаленнем праграмы фармацыі і над паглыбленнем разумення крыніцаў манаскай харызмы – асабліва духоўных практыкаванняў святога Ігнацыя і канстытуцыі.

Падчас сустрэчы таксама будуць ацэнены існуючыя выклікі і магчымасці адэкватнага адказу на іх.
 

31 студзеня 2025, 08:25