ҽ

Адкрыццё навучальных курсаў Studium - 2025 Адкрыццё навучальных курсаў Studium - 2025 

У Рыме стартавалі курсы для пастулятараў

8 студзеня 2025 года ў Папскім патрыстычным інстытуце Аўгустыніянум распачаўся 37-ы выпуск Studium – курсаў падрыхтоўкі для спецыялістаў у кананізацыйных працэсах. У мерапрыемстве, арганізаваным Дыкастэрыяй па справах кананізацыі, удзельнічаюць прадстаўнікі Касцёлаў з усяго свету.

Марыя Валодзіна - Pope

Навучальныя курсы Studium былі створаны ў 1983 годзе па ініцыятыве Яна Паўла ІІ, які бачыў неабходнасць у сістэматычнай падрыхтоўцы пастулятараў. За 37 гадоў існавання курсы прайшлі больш за дзве тысячы ўдзельнікаў. У 2025 годзе на іх запісалася 115 чалавек з 36 краін свету.

Праграма складаецца з трох асноўных блокаў: тэалагічнага, гісторыка-агіяграфічнага і юрыдычнага. У межах юрыдычнага блока запланаваны выступленні кіраўніцы тэалагічна-пастырскага аддзела Дыкастэрыі па камунікацыі Наташы Говекар. 26 і 28 мая 2025 года яна выступіць з лекцыямі на тэмы: “Абвяшчэнне святасці сёння: як перадаваць прыгажосць Евангелля з дапамогай сведчанняў святых” і “Сродкі камунікацыі і новыя мовы”.

Навучальныя курсы Studium - 2025
Навучальныя курсы Studium - 2025
10 студзеня 2025, 10:32