ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі ўніверсітэт запускае анлайн-курс па экалогіі

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт ў Рыме абвясціў пра запуск анлайн-курса па экалогіі, заснаванага на энцыкліцы Папы Францішка Laudato si' з нагоды яе 10-годдзя.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Новы накіраваны на пашырэнне ведаў пра інтэгральную экалогію і будзе даступны для студэнтаў з усяго свету. Курс складаецца з шасці 90-хвілінных заняткаў, якія ахопліваюць шырокі спектр тэм – ад біблейскага аповеду пра стварэнне свету да ўплыву чалавека на змены клімату.

Выкладчыцкі склад курса ўключае прафесараў з вядучых універсітэтаў Рыма, Нью-Ёрка і Чыкага, а таксама актывістаў экалагічных рухаў, натхнёных энцыклікай Laudato si'. Як паведамляе прэс-служба Грыгарыянскага ўніверсітэта, навучанне пачнецца 30 студзеня і працягнецца да 26 чэрвеня 2025 года.

"Дыплом па інтэгральнай экалогіі – гэта наш адказ на заклік Папы Францішка да абароны агульнага дома", - адзначаюць арганізатары курса.

Важна адзначыць, што гэта ўжо сёмы набор на праграму па інтэгральнай экалогіі, але ўпершыню яна будзе даступная ў анлайн-фармаце. У маі 2025 года плануецца правядзенне міжнароднай анлайн-канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю энцыклікі Laudato si'.

Усе ўдзельнікі курса будуць афіцыйна залічаны ў якасці студэнтаў Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта на перыяд з студзеня па чэрвень 2025 года, што надасць іх навучанню афіцыйны статус.
 

24 студзеня 2025, 10:26