Касцёл у Партугаліі падтрымлівае дэмастрацыі ў абарону мігрантаў
Ян Глінскі
Старшыня епіскапату Партугаліі біскуп Хасэ Арнэлас выказаў падтрымку шматлікім удзельнікам “прыгожага” шэсця, “якія не адмовіліся прадэманстраваць сваё незадаволенне” дзеяннямі паліцыі ў адносінах да мігрантаў на тэрыторыі партугальскай сталіцы.
Марш праходзіў пад дэвізам Нас не прыпруць да сцяны і меў на ўвазе адну са снежаньскіх аперацый партугальскай паліцыі ў раёне плошчы Марціма Маніша. Мясцовыя службы нібыта жорстка дзейнічалі супраць мігрантаў. Падчас акцыі 19 снежня 2024 года, якую сталічныя жыхары здымалі на мабільныя тэлефоны, паліцыя перакрыла адну з вуліц, прыціснула некалькі дзясяткаў мігрантаў да сцяны і правяла вобыск. У выніку былі затрыманы два чалавекі, канфіскавана халодная зброя, амаль 4 тысячы еўра наяўнымі і падробленай вопраткай.
Як паведаміла кіраўніцтва паліцыі, дзеянні службаў у Лісабоне не мелі на мэце дыскрымінацыю, а былі накіраваны выключна на барацьбу з арганізаванай злачыннасцю і нелегальнай міграцыяй.
12 студзеня 2025 года на той жа лісабонскай плошчы адбыліся сутычкі паміж варагуючымі групамі мігрантаў, у выніку якіх сур’ёзна пацярпелі сем чалавек.