ҽ

Кардынал Марыа Грэк Кардынал Марыа Грэк 

Прага: ватыканскі кардынал пра трэці этап Сінода

У Празе адбыўся дзень вывучэння сінадальнасці з удзелам генеральнага сакратара Сінода, кардынала Марыа Грэка, які падкрэсліў важнасць рэалізацыі сінадальнага працэсу ў мясцовых Касцёлах.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел біскупы, прадстаўнікі дыяцэзій і чальцы Нацыянальнай сінадальнай групы. "Сінадальны працэс не павінен успрымацца як аднаразовая падзея, але як modus vivendi et operandi – спосаб жыцця і працы ўсяго Касцёла", - падкрэсліў кардынал Грэк у сваім выступленні.

Терарх нагадаў словы Папы Францішка пра неабходнасць дэцэнтралізацыі і большага ўдзелу мясцовых Касцёлаў у працэсе распазнання і прыняцця рашэнняў.

Спасылаючыся на дакументы Другога Ватыканскага Сабора, кардынал адзначыў асаблівую ролю біскупаў: "Біскуп з'яўляецца бачным прынцыпам еднасці ў сваёй дыяцэзіі". Менавіта біскупы нясуць адказнасць за ўкараненне вынікаў сінадальнага працэсу ў штодзённае жыццё сваіх мясцовых Касцёлаў.

Кардынал Грэк падкрэсліў, што цяперашні этап Сінода – гэта не толькі выклік, але і магчымасць для глыбокага абнаўлення Касцёла. Сінадальны працэс дазваляе па-новаму ўбачыць Касцёл як сакрамэнт еднасці, у якім кожны вернік пакліканы да ўдзелу ў яго жыцці і місіі.
 

22 студзеня 2025, 10:54