ҽ

Падчас сустрэчы ў рамках Федэрацыі Біскупскіх Канферэнцый Азіі. Архіўнае фота Падчас сустрэчы ў рамках Федэрацыі Біскупскіх Канферэнцый Азіі. Архіўнае фота 

Біскупы Азіі створаць новую структуру для развіцця сінадальнасці

Федэрацыя Біскупскіх Канферэнцый Азіі (FABC) плануе стварыць Бюро для падтрымкі сінадальнага працэсу ў Касцёле на кантыненце.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Ініцыятыва па стварэнні адмысловай структуры была агучана новым старшынёй Федэрацыі кардыналам Філіпэ Нэры Фэрао ў лісце да біскупаў Азіі. Паводле інфармацыйнай службы філіпінскага епіскапату, новая ўстанова павінна стаць ключавым элементам у развіцці сінадальнасці на кантыненце.

Абмен ідэямі і досведам дапаможа нам рухацца наперад

"Абмен ідэямі, рэсурсамі і досведам дапаможа нам рухацца наперад па сінадальным шляху", – падкрэсліў кардынал Фэрао, які з'яўляецца арцыбіскупам Гоа і Дамао, а таксама старшынёй індыйскай біскупскай канферэнцыі.

Канчатковае рашэнне аб стварэнні бюро будзе прынята падчас пасяджэння Цэнтральнага камітэта Федэрацыі ў сакавіку 2025 года. Сярод галоўных задач новай структуры – забеспячэнне пастаяннай фармацыі біскупаў у пытаннях сінадальнасці і спрашчэнне абмену рэсурсамі паміж рэгіянальнымі канферэнцыямі.

Неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж дыяцэзіямі

"Мы павінны працаваць над умацаваннем супрацоўніцтва паміж дыяцэзіямі, біскупскімі канферэнцыямі і нават паміж кантынентамі", - адзначыў кардынал Фэрао, падкрэсліваючы важнасць паляпшэння каардынацыі паміж епіскапатамі азіяцкіх краін.

Стварэнне новага бюро з'яўляецца канкрэтным крокам у рэалізацыі заклікаў Пантыфіка да больш сінадальнага Касцёла і адлюстроўвае імкненне азіяцкіх біскупаў актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе абнаўлення.
 

15 студзеня 2025, 11:17