ҽ

Ксёндз Томаш Галік Ксёндз Томаш Галік  

Чэшскі тэолаг: патрэбна новая паслуга духоўнага суправаджэння

Вядомы чэшскі тэолаг, ксёндз Томаш Галік адзначыў узрастаючую патрэбу ў духоўным кіраўніцтве і заклікаў да стварэння ў Касцёле новай паслугі духоўнага суправаджэння.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Святар падкрэсліў, што Касцёл доўгі час недаацэньваў важнасць духоўнасці, засяроджваючыся на каталіцкай дактрыне і маралі.

“Прагненне духоўнасці заўсёды ўзрастала ў перыяды крызісу касцёльных інстытутаў”

Чэшскі тэолаг адзначыў, што сёння "рынак рэлігійных тавараў" адрэагаваў на гэтую патрэбу хутчэй за Касцёл, прапануючы шырокі спектр эзатэрыкі, магіі і танных імітацый усходніх духоўных практык. У сувязі з гэтым Галік лічыць неабходным павялічыць колькасць тэалагічных факультэтаў і іншых адукацыйных устаноў, якія прапануюць якасныя курсы падрыхтоўкі свецкіх асоб у галіне духоўнага кансультавання.

“Якасць падрыхтоўкі і старанны адбор кандыдатаў асабліва важныя ў часы вялікай прагі духоўнасці”

Святар падкрэсліў, што для эфектыўнага духоўнага кіраўніцтва неабходна не толькі харызма і асабісты досвед, але і грунтоўная падрыхтоўка ў галіне тэалогіі і сацыяльных навук, асабліва псіхалогіі. Ён таксама адзначае, што не кожны святар мае неабходныя якасці для гэтага, і прапануе стварыць новую паслугу духоўнага суправаджэння, якая не патрабуе пасвячэння.

"Паслуга духоўнага суправаджэння ўключае ўсе істотныя элементы сінадальнасці – слуханне, адкрытасць да дзеяння Духа Святога, духоўнае распазнанне і сумеснае шуканне правільнага выбару", - патлумачыў Галік.

На думку вядомага тэолага, гэта павінна стаць адказам на сучасныя выклікі, з якімі сутыкаецца Касцёл, і духоўныя патрэбы вернікаў у свеце, што хутка змяняецца.
 

01 кастрычніка 2024, 10:37