ҽ

Удзельнікі 25-й штогадовай сустрэчы каталіцкіх епіскапаў усходніх абрадаў з Еўропы Удзельнікі 25-й штогадовай сустрэчы каталіцкіх епіскапаў усходніх абрадаў з Еўропы 

Усходнія каталіцкія іерархі шукаюць адказы на выклікі эпохі

З 16 па 19 верасня 2024 года ў румынскім горадзе Арадэя мела месца значная падзея – 25-я штогадовая сустрэча каталіцкіх епіскапаў усходніх абрадаў з усёй Еўропы.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На працягу чатырох дзён больш за 60 прадстаўнікоў духавенства з розных краін абмяркоўвалі важныя пытанні, якія хвалююць сучасную Царкву.

Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі ўзаемаадносіны паміж епіскапамі і святарамі ў духу братэрства, набліжэнне заключнай сесіі Сінода Біскупаў па сінадальнасці, а таксама вострыя праблемы сучаснасці – вайна ва Украіне і міграцыйны крызіс.

Удзельнікі падкрэслілі важнасць адзінства і салідарнасці паміж Цэрквамі ў сённяшнім свеце, поўным выклікаў і супярэчнасцей. Яны адзначылі, што ў наш час, калі вера і хрысціянскія каштоўнасці часта сутыкаюцца з абыякавасцю ці павярхоўным стаўленнем, асабліва важна даваць пераканаўчае сведчанне Евангелля, поўнае любові і надзеі.

Іерархі таксама абмеркавалі сучасныя выклікі ў падрыхтоўцы духавенства, падкрэсліўшы неабходнасць захавання цэнтральнай ролі малітвы, сувязі са Словам Божым і духоўнага росту ў жыцці святара.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы звярнулі на сітуацыю ва Украіне. Яны выказалі сваю салідарнасць з народам, які пакутуе ад вайны, і заклікалі да праўды і справядлівасці.

Наступная сустрэча каталіцкіх епіскапаў усходніх абрадаў Еўропы запланавана на верасень 2025 года ў Вене.
 

21 верасня 2024, 09:51