ҽ

 Кардынал Уэле з Францішкам падчас Сінода Біскупаў Кардынал Уэле з Францішкам падчас Сінода Біскупаў  (AFP or licensors)

Кніга кардынала Уэле: пад няўтульным шатром сінадальнасці

Напярэдадні другой сесіі Сінода Біскупаў па сінадальнасці ў Рыме прэфект-эмерыт Дыкастэрыі па справах біскупаў, кардынал Марк Уэле, выдаў кнігу пра рызыкі і шанцы Касцёла сінадальнага.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Прэзентацыя выдання, якое выйшла ў каталіцкім выдавецтве Cantagalli з Сіены, пройдзе 24 верасня 2024 года ў Рыме.

У кантэксце сінадальнасці Папа Францішак ініцыяваў працэс рэформ, накіраваны на стварэнне новай культуры дыялогу і кансультацый у Касцёле. Гэтай тэме прысвечана XVI Асамблея Сінода Біскупаў у Рыме. Другая і заключная сесія сходу пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2024 года.

Італьянская назва кнігі кардынала Уэле – Parola – Sacramento – Carisma (Слова – сакрамэнт – харызма) з падзагалоўкам Chiesa sinodale – rischi e opportunità (Касцёл сінадальны – пагрозы і магчымасці).

"Што чакае Касцёл сінадальны ў будучыні? Місіянерскае навяртанне ці разгубленасць? Гэта пытанні, якія задае сабе кожны ў той час, калі Божы народ чакае гэтага гістарычнага моманту пад няўтульным шатром сінадальнасці", - напісаў выдавец у анатацыі да прэзентацыі кнігі.

Кардынал Уэле, які паходзіць з Канады, больш за 12 гадоў, з чэрвеня 2010 года па красавік 2023 года, узначальваў Дыкастэрыю па справах біскупаў і быў адным з найбліжэйшых супрацоўнікаў Святога Айца. Францішак уключыў яго ў лік удзельнікаў абедзвюх сінадальных сесій у 2023 і 2024 гадах.
 

21 верасня 2024, 10:11