Абвешчана месца правядзення наступнага Эўхарыстычнага кангрэса
Аляксандр Панчанка - Pope
15 верасня 2024 года венесуэльскі іерарх у якасці папскага легата ўзначаліў цырымонію закрыцця 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў з 8 верасня ў сталіцы Эквадора, горадзе Кіта, пад дэвізам Братэрства на карысць аздараўлення свету.
Форум адбыўся ў кантэксце 150-годдзя прысвячэння гэтай лацінаамерыканскай краіны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У заключным набажэнства, якое адбылося ў форме Statio Orbis, бралі ўдзел каля 25 тысяч вернікаў.
“Эўхарыстыя і вернасць набажэнству да Сэрца Езуса пашырае гарызонт нашага жыцця, каб маглі лепш служыць свету, які падзены, зранены, але адкуплены ў Хрысце, а таксама ператвараць яго”, - сцвердзіў кардынал Порас Кардоса ў сваёй гаміліі.
“Братэрства для хрысціян – гэта не опцыя, а евангельскі імператыў”, - падкрэсліў іерарх, нагадваючы, што “Эўхарыстыя пазбаўляе голаду па матэрыяльным рэчам і распальвае жаданне служыць”. Ён заклікаў вернікаў умацоўвацца эўхарыстычным хлебам і “клапаціцца пра тых, хто галадае ад адсутнасці ежы і годнасці”.
На заканчэнне цырымоніі арцыбіскуп Кіта Альфрэда Эспіноза Матэус абвясціў, што ў адпаведнасці з абавязацельствамі, узятымі на сябе кангрэсам, было прынята рашэнне аб стварэнні ў эквадорскай сталіцы каталіцкіх грамадскіх сталовак пад назвай Хлеб братэрства.