ҽ

Папа Францішак і кардынал Шон Патрык О'Мэлі Папа Францішак і кардынал Шон Патрык О'Мэлі 

Кардынал О’Мэлі завяршыў архіпастырскае служэнне ў Бостане

Папа прыняў просьбу аб адстаўцы з пасады арцыбіскупа-мітрапаліта Бостанскага ў ЗША, якую падаў кардынал Шон Патрык О’Мэлі, паведаміла 5 жніўня 2024 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка – Pope

Кардынал О’Мэлі, якому 29 чэрвеня споўнілася 80 гадоў, узначаліў Бостанскую архідыяцэзію ў 2003 годзе. У 2013 годзе ён быў уключаны ў склад Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы рэформы Рымскай курыі. У 2014 годзе Францішак прызначыў яго старшынёй новастворанай Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

Новым арцыбіскупам-мітрапалітам Бостанскім Святы Айцец прызначыў 59-гадовага Рычарда Гарта Хэнінга, які дагэтуль быў біскупам Правідэнса.
 

06 жніўня 2024, 08:32