ҽ

Кардынал Чарльз Бо Кардынал Чарльз Бо 

Кардынал Бо: візіт Папы дасць новы імпульс Касцёлу ў Азіі

Святы Айцец убачыць дынамічную разнастайнасць Касцёла ў Азіі і веру яе жыхараў, - перакананы бірманскі кардынал Чарльз Маўнг Бо, старшыня Федэрацыі канферэнцыі епіскапатаў Азіі (FABC).

Аляксандр Панчанка - Pope

Гаворачы пра рэлігійную сітуацыю на кантыненце, арцыбіскуп Янгона заўважыў, што ў нядзелю многія касцёлы там перапоўнены людзьмі, а, вернікі, якія эмігруюць у іншыя краіны, працягваюць захоўваць жывой сваю веру. “Яны з’яўляюцца нашымі місіянерамі”, - падкрэсліў кардынал Бо ў інтэрв’ю Pope.

Іерарх адзначыў, што Касцёл ў Азіі вельмі разнастайны і дынамічна развіваецца, нягледзячы на палітычныя, эканамічныя, грамадскія, экалагічныя і культурныя праблемы, а таксама той факт, што “ў некаторых частках Азіі не заўсёды лёгка жыць хрысціянскай верай”.

На думку кардынала Бо, візіт Святога Айца на азіяцкі кантынент стане новым імпульсам для мясцовага Касцёла і пакажа жыхарам гэтай часткі свету, што яны блізкія думкам і сэрцу Папы. Іерарх лічыць станоўчым таксама рашэнне Пантыфіка наведаць менш вядомыя азіяцкія краіны, такія як Папуа-Новая Гвінея і Усходні Тымор. Пілігрымка стане нагодай для таго, каб абудзіць цікаваць свету да іх.

Святы Айцец здзейсніць візіт у Азію і Акіянію з 2 па 13 верасня 2024 года. Ён наведае Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур. Гэта будзе самае доўгае Апостальскае падарожжа Папы Францішка.
 

17 жніўня 2024, 09:28