ҽ

Біскуп Давід і сястра Наталі Бэкар Біскуп Давід і сястра Наталі Бэкар 

Філіпінскі біскуп заклікаў да актыўнага ўдзелу свецкіх у місіі Касцёла

Тэме сінадальнасці была прысвечана нацыянальная сустрэча пробашчаў, якая 29 ліпеня - 1 жніўня 2024 года праходзіла ў Маніле. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Філіпін заклікаў да пашырэння ўдзелу свецкіх у місіі Касцёла.

Марыя Валодзіна - Pope

У сустрэчы прынялі ўдзел каля 250 пробашчаў з розных дыяцэзій краіны. Мерапрыемства арганізавала Філіпінская камісія па новай евангелізацыі. У якасці дакладчыцы ў ім прымала ўдзел намесніца сакратара Сінода Біскупаў сястра Наталі Бэкар.

Старшыня філіпінскага епіскапату біскуп Пабла Вірджыліа Давід падкрэсліў неабходнасць “асэнсаванага і эфектыўнага” удзелу парафіян у жыцці і місіі Касцёла для палягчэння цяжару, які кладзецца на плечы святароў. Ён звярнуў увагу на эмацыйнае выгаранне, з якім сутыкаюцца многія святары, назваўшы яго "зусім непатрэбным", і заклікаў да больш сумеснага падыходу.

Арцыбіскуп Манілы кардынал Хасэ Адвінкула падтрымаў яго пункт гледжання ў сваёй гаміліі падчас Імшы на адкрыцці мерапрыемства, заклікаўшы святароў стаць "сведкамі сінадальнасці Касцёла" і спрыяць сапраўднай еднасці, інклюзіўнасці і гасціннасці ў парафіяльных супольнасцях. "Калі мы не прыслухоўваемся да бедных, ці слухаем мы Бога?” - спытаў ён.

Нацыянальная сустрэча пробашчаў стала працягам міжнароднай сустрэчы, якая прайшла ў Сакрафана пад Рымам, і дала магчымасць удзельнікам абмеркаваць тэмы першай сесіі Сінода Біскупаў па сінадальнасці.

Падчас свайго візіту на Філіпіны Генеральны сакратар Сінода Біскупаў кардынал Марыё Грэк ахарактарызаваў сінадальнасць як каштоўны дар для святароў і біскупаў, выступаючы за служэнне, якое б паважала розныя харызмы Касцёла. “Мы павінны паважаць служэнне і харызму адзін аднаго. Мы можам вучыцца адзін у аднаго", - сказаў тады кардынал Грэк.

01 жніўня 2024, 12:20