Фацімскі санктуарый зняў мультфільм пра аб’яўленні Багародзіцы
Аляксандр Панчанка - Pope
Зняты ў 2023 годзе мультфільм служыць прасоўванню фацімскага паслання аб неабходнасці навяртання, малітвы і пакаяння, - заявіла Патрысія Дуартэ, прадстаўніца прэс-службы партугальскага марыйнага санктуарыя. Яе словы прыводзіць інфармацыйнае агенцтва KAI.
Анімацыйная стужка, створаная пад кіраўніцтвам Мігеля Кардозу, па-новаму расказвае гісторыю аб’яўленняў 1917 года. Карціна пачынаецца з прадстаўлення сітуацыі, якая склалася ў той час у свеце, - удакладніла Дуартэ, адзначаючы, што гэта быў перыяд, пазначаны Першай сусветнай вайной.
Па словах прадстаўніцы санктуарыя, ідэя стварэння мультфільма пра Фаціму аказалася паспяховай, пра што сведчаць узнагароды на кінафестывалях і шматлікія запрашэнні на культурныя мерапрыемствы па ўсім свеце. Карціна была ўдастоена першага прыза за лепшы анімацыйны фільм на каталонскім фестывале After Life. “Праз гэту стужку мы спрабуем прасоўваць фацімскае пасланне як жывой і актуальнае слова”, - падкрэсліла Патрысія Дуартэ.