ҽ

Святая Тэрэза Авільская Святая Тэрэза Авільская  

Цела святой Тэрэзы Авільскай застаецца некранутым стагоддзі

Дыяцэзія Авілы паведаміла, што цела святой Тэрэзы Авільскай застаецца "некранутым" амаль пяць стагоддзяў пасля яе смерці. Гэта было пацверджана пасля адкрыцця магілы святой 28 жніўня 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Паводле заявы генеральнага пастулатара Ордэна Кармелітаў Босых, айца Марка К'езы, магіла была адкрыта, і было пацверджана, што цела знаходзіцца ў тым жа стане, што і падчас апошняга адкрыцця ў 1914 годзе.

Падзея мела месца ў кляштары ў Альба-дэ-Тормес, дзе захоўваецца цела вядомай іспанскай святой. Гэта частка кананічнага прызнання парэштак святой Тэрэзы з Авілы, якое было запытана 1 ліпеня 2024 года Біскупам Саламанкі Луісам Рэтанай, упаўнаважаным да гэтага Папам Францішкам.

Спачатку была выдалена мармуровая пліта, якая закрывала магілу. Затым, у прысутнасці навуковай медыцынскай групы і членаў касцёльнага суда, адбылося адкрыццё срэбнай труны.

Папярэдні агляд паказаў, што цела застаецца некранутым, як і было зафіксавана ў 1914 годзе. Эксперты адзначылі, што нават можна выразна ўбачыць рысы твару святой Тэрэзы.

Святая Тэрэза Авільская, таксама вядомая як Тэрэза ад Езуса і Тэрэза Вялікая, нарадзілася 28 сакавіка 1515 года і памерла 4 кастрычніка 1582 года. Яна была містыкам, кармеліткай, пісьменніцай і тэолагам кантэмпляцыйнага жыцця. У 1622 годзе адбылася яе кананізацыя, а ў 1970 – абвяшчэнне Доктарам Касцёла.
 

29 жніўня 2024, 11:34