ҽ

Папа Францішак падчас візіту ў Паўднёвую Карэю. Архіўнае фота (15 жніўня 2014 года) Папа Францішак падчас візіту ў Паўднёвую Карэю. Архіўнае фота (15 жніўня 2014 года) 

10-годдзе падарожжа Святога Айца ў Паўднёвую Карэю

У дзясятую гадавіну Апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю, якое праходзіла 13-18 жніўня 2024 года з нагоды VI Азіяцкіх дзён моладзі, Францішак заклікаў юнакоў і дзяўчат быць упэўненымі ў любові Бога.

Аляксандр Панчанка – Pope

“Дарагая моладзь, я запрашаю вас задумацца пра адну цудоўную рэч: Бог любіць нас такімі, якімі мы ёсць, а не такімі, якім б нас хацела бачыць грамадства: такімі, якія мы ёсць – з нашымі недахопамі і абмежаваннямі. Будзьце ўпэўненымі, таму што Бог – гэта Айцец, які любіць нас”, - напісаў Святы Айцец у сацыяльнай сетцы X, суправадзіўшы сваё кароткае паведамленне хэштэгам YouthDay (Дзень моладзі).

Галоўнымі мэтамі падарожжа Папы ў Карэю былі сустрэча з азіяцкай каталіцкай моладдзю і беатыфікацыя 129 карэйскіх мучанікаў, пераважна свецкіх вернікаў, якія здзейснілі важны ўклад у евангелізацыю сваёй краіны.

Звяртаючы ўвагу на прыклад новых благаслаўлёных, Францішак заклікаў юнакоў і дзяўчат быць актыўнымі ўдзельнікамі жыцця Касцёла, даючы сведчанне пра Хрыста і дапамагаючы “будаваць свет, у якім усе змогуць жыць у супакоі і сяброўстве, пераадольваючы бар’еры, перамагаючы падзелы, адмаўляючыся ад насілля і забабонаў”.

Паўднёвая Карэя мае высокі ўзровень колькасці маладога насельніцтва, якое складае дзве трэці ўсіх жыхароў. У 2027 годзе ў сталіцы гэтай дзяржавы, Сеуле, адбудуцца Сусветныя дні моладзі, на якіх збяруцца юнакі і дзяўчаты з ўсіх кантынентаў. 28 ліпеня 2024 года ў мясцовым катэдральным касцёле прайшла афіцыйная цырымонія распачацця падрыхтоўкі да глабальнага каталіцкага форума.
 

13 жніўня 2024, 11:19