ҽ

Сант'яга-дэ-Кампастэла Сант'яга-дэ-Кампастэла  (ANSA)

Рэкордная колькасць пілігрымаў у Сант'яга-дэ-Кампастэла

Паводле ацэнак аўтаномнай супольнасці Галісіі на паўночным захадзе Іспаніі, больш за 243 тысячы пілігрымаў з усяго свету наведалі іспанскі горад Сант'яга-дэ-Кампастэла ў 2024 годзе. Гэта адно з самых папулярных месцаў паломніцтва ў Еўропе.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Хасэ Мерэльес, адказны за турыстычную праграму рэгіёна, паведаміў, што ў параўнанні з перыядам з 1 студзеня па 15 ліпеня 2023 года, колькасць пілігрымаў у Сант'яга-дэ-Кампастэла ўзрасла на 15%. Улады Галісіі чакаюць далейшага росту колькасці наведвальнікаў у сувязі са Святым 2025 годам і Годам святога Якуба ў 2027 годзе.

Мерэльес падкрэсліў, што Сант'яга-дэ-Кампастэла мае вялікае значэнне не толькі ў рэлігійным, але і ў сацыяльна-культурным плане для ўсяго рэгіёна Галісіі. Ён адзначыў, што зніжэнне колькасці пілігрымаў назіралася толькі падчас пандэміі каронавіруса ў 2020-2021 гадах.

Пасля зняцця абмежаванняў у Іспаніі і Партугаліі ў 2022 годзе з'явілася шмат ініцыятыў па прасоўванні паломніцтваў у Сант'яга-дэ-Кампастэла. Важную ролю ў павелічэнні колькасці наведвальнікаў адыгралі Сусветныя дні моладзі, якія праходзілі ў Лісабоне з 1 па 6 жніўня 2023 года. Для многіх удзельнікаў гэтай падзеі іспанскі горад стаў прыпынкам на шляху да партугальскай сталіцы.

Катэдра ў Сант'яга-дэ-Кампастэла лічыцца месцам спачыну святога Якуба Старэйшага, аднаго з дванаццаці апосталаў Езуса. Гэта адно з самых папулярных месц рэлігійнага культу ў Еўропе і мэта шматлікіх пілігрымак. У 2023 годзе горад наведала рэкордная колькасць пілігрымаў – амаль 500 тысяч чалавек.

29 ліпеня 2024, 10:11