Першы Форум Бэнэдыкта XVI у Германіі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У Папы Бэнэдыкта XVI (1927-2022) з дзяцінства былі асаблівыя адносіны да санктуарыя ў Альтотынгу. Яго сям'я рэгулярна здзяйсняла пілігрымкі да Чорнай Мадонны.
Чакаецца, што сярод дакладчыкаў будуць былы сакратар памерлага Пантыфіка і новапрызначаны апостальскі нунцый у краінах Балтыі арцыбіскуп Георг Генсвайн, а таксама прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. Сярод іншых выступоўцаў – нямецкі юрыст, ксёндз Маркус Граўліх, які працуе ў Рымскай курыі, і тэолаг Ральф Вейман, выкладчык некалькіх універсітэтаў Рыма.
Праграма ўключае штодзённыя набажэнствы, малітву на Ружанцы, лекцыі і дыскусійныя групы. Кангрэс пройдзе ў канферэнц-цэнтры Altötting і можа прыняць максімум 150 удзельнікаў. Кошт пяцідзённага ўдзелу – 55 еўра. Праграма будзе трансліравацца на K-TV і EWTN. Абедзве тэлекампаніі разам з асацыяцыяй Fundatio Christiana Virtus выступаюць арганізатарамі форуму.
Fundatio Christiana Virtus мае штаб-кватэру ў Швабіш-Гмюндзе. Кіруючым дырэктарам з'яўляецца адвакат і мясцовы палітык ад ХДС Крысціян Барон, у цяперашні час першы мэр горада на ўсходзе Бадэн-Вюртэмберга, а патронам – былы вядучы палітык ХДС Рудольф Зайтерс. Асацыяцыя бачыць сваю задачу ў прасоўванні хрысціянскіх каштоўнасцей.