Партал з інфармацыяй аб начлегу ў кляштарах падчас Святога года
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Толькі ў Рыме 157 з іх рыхтуюцца да чаканага наплыву пілігрымаў. З улікам Юбілею мадэратары партала прапанавалі інфармацыю на дзесяці мовах.
На можна забраніраваць жыллё ў касцёльнай установе, спампаваць афіцыйную заяўку на ўдзел у мерапрымствах Святога года, адправіць запыт на Пашпарт пілігрыма і азнаёміцца з календаром запланаваных у Ватыкане мерапрыемстваў.
Ospitalita e accoglienza religiosa in Italia (Манаская гасціннасць у Італіі) – некамерцыйная арганізацыя, якая з 2015 года займаецца арганізацыяй размяшчэння ў касцёльных установах. Большасць з 7,4 мільёна запытаў паступіла з Італіі, за якой ідуць Францыя, ЗША і Германія.
Каталіцкі Касцёл звычайна святкуе Юбілей кожныя 25 гадоў. Папа Францішак урачыста адкрые яго 24 снежня 2024 года ў базіліцы святога Пятра. На працягу ўсяго Святога года будуць адбывацца рэлігійныя і культурныя мерапрыемствы пад дэвізам Пілігрымы надзеі. З гэтым перыядам звязана масавае паломніцтва каталіцкіх вернікаў у Рым.