Грош святога Пятра: сумы ахвяраванняў як у часы да пандэміі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У справаздачы, апублікаванай у Ватыкане, адзначаецца, што гэта на 8,5 мільёна еўра больш, чым у 2022 годзе. Такім чынам, сума ахвяраванняў амаль зраўнялася з перадпандэмічнымі паказчыкамі, калі збіралі каля 54 мільёнаў еўра.
Амаль 70 працэнтаў даходаў складаюць ахвяраванні дыяцэзій і прыватных асоб. Найбольшая сума – 13,6 мільёна еўра – была сабрана ў ЗША, за імі ідуць Італія (3,1 мільёна еўра), Бразілія (1,9 мільёна еўра), Германія і Паўднёвая Карэя (па 1,3 мільёна еўра). Дадатковыя сумы паступілі, у прыватнасці, ад фондаў і рэлігійных супольнасцей.
Выплаты ў 2023 годзе склалі 103 мільёна еўра, што на 7,5 мільёна еўра больш, чым у 2022 годзе. На падтрымку “апостальскай місіі Святога Айца” было выдаткавана 90 мільёнаў еўра. Астатнія 13 мільёнаў еўра пайшлі на 236 касцёльных і дабрачынных праектаў у 76 краінах.