ҽ

Кардынал Жазэф Дэ Кесэль Кардынал Жазэф Дэ Кесэль  

Візіт бельгійскага кардынала ў Кітай

Прымас-эмерыт Бельгіі, кардынал Жазэф Дэ Кесэль 7-14 чэрвеня 2024 года наведаў Кітай. Гэта быў візіт у адказ на леташні прыезд у Бельгію чатырох кітайскіх біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Іерарха суправаджалі некалькі Місіянераў з Шойта, манаскай кангрэгацыі, якая прысутнічае ў Кітаі ўжо 160 гадоў. З ёй звязаны Фонд Вербіст-Лювэн (Verbiest-Louvain), старшынёй якога з'яўляецца кардынал Дэ Кесэль.

Мэтай стала “замацаванне вынікаў папярэдніх узаемных візітаў у двух Касцёлах і далейшае ўмацаванне культурнага абмену і касцёльнага супрацоўніцтва”. Была абноўлена праграма абмену і навучання, якая ўжо шмат гадоў ажыццяўляецца паміж Фондам і кітайскім урадам.

З 2015 года Вербіст-Лювэн&Բ;арганізоўвае курсы інтэнсіўнай падрыхтоўкі для святароў, законніц і свецкіх вернікаў з Кітая. На іх яны даведаюцца больш аб душпастырстве, катэхізацыі, сацыяльным навучанні і духоўнасці ў духу ІІ Ватыканскага Сабору. Пасля заканчэння курса яго ўдзельнікі кожны раз адпраўляюцца ў пілігрымку ў Рым, дзе іх прымае Папа.

Дэлегацыя з пяці чалавек з Бельгіі правяла сустрэчы з кітайскімі біскупамі, наведала нацыянальную духоўную семінарыю ў Пекіне, цэлебравала Імшу ў пекінскай катэдры ў саслужэнні з мясцовым біскупам Джузэпэ Лі Шанем, а таксама пабывала ў дыяцэзіях Хух-Хота і Цзінін ва Унутранай Манголіі.
 

18 чэрвеня 2024, 11:05