ҽ

Кардынал Паралін на Форуме, прысвечаным дыялогу і міру на Балканах. 2023 год Кардынал Паралін на Форуме, прысвечаным дыялогу і міру на Балканах. 2023 год 

Славенія: мірны форум у 2025 годзе

Міжнародны Форум міру і дыялогу, арганізаваны Касцёлам, пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня 2025 года ў славенскім партовым горадзе Копер на Адрыятыцы. Яго тэма: Агульныя каштоўнасці на карысць жыцця ў міры.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На першай сустрэчы ў Коперы ў чэрвені 2023 года прысутнічалі рэлігійныя прадстаўнікі з розных балканскіх краін, уключаючы католікаў, праваслаўных, пратэстантаў, мусульман і юдэяў, а таксама палітычныя дзеячы, такія як прэзідэнт Славеніі Наташа Пірц-Мусар. На форум завітаў і кардынал П'етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.

Арганізатары вырашылі ў чарговы раз сабраць усіх разам, паколькі, як прызналіся самі, інтэграцыйная культура, дыялог і мірнае суіснаванне, якія ствараюць агульнае разуменне, з'яўляюцца краевугольнымі камянямі дэмакратычнай устойлівасці Еўропы.

Францішак, які неаднаразова наведваў краіны Балканскага рэгіёна, марыць пра "шлях братэрства" для іх, а таксама пра такую Еўропу, якая б “назаўжды адмовілася ад перспектывы канфрантацыі", - сказаў кардынал Паралін падчас свайго выступлення ў 2023 годзе.
 

19 чэрвеня 2024, 10:42