ҽ

Ксёндзе Ханс Цольнер. Ілюстрацыйнае фота Ксёндзе Ханс Цольнер. Ілюстрацыйнае фота 

Рым: канферэнцыя па барацьбе са злоўжываннямі

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у чацвёрты раз праводзіць "канферэнцыю па бяспецы” – у цэнтры ўвагі сёлета абарона людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На адкрыцці рымскага форума па барацьбе з злоўжываннямі кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін звярнуў увагу на актуальнасць і важнасць праблемы, паколькі прыкладна кожны пяты чалавек у свеце жыве з той ці іншай формай інваліднасці. Гэтыя людзі больш уразлівыя да рознага роду злоўжыванняў, а таксама фізічнага і псіхалагічнага гвалту, - заявіў найбліжэйшы супрацоўнік Папы.

Экспертную сустрэчу арганізаваў Інстытут антрапалогіі Грыгарыянскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам нямецкага езуіта Ханса Цольнера. Яна працягнецца да 21 чэрвеня 2024 года.
 

19 чэрвеня 2024, 10:17