ҽ

Папа з кіраўніцтвам CCEE i COMECE. Ксёндз Антоніа Аміраці крайні злева Папа з кіраўніцтвам CCEE i COMECE. Ксёндз Антоніа Аміраці крайні злева 

Новы сакратар Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы

Падчас пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE), якое праходзіла 24-27 чэрвеня 2024 года ў сербскім Бялградзе, быў абраны новы генеральны сакратар гэтай арганізацыі.

Ян Глінскі

Ім стаў 51-гадовы ксёндз Антоніа Аміраці, які раней быў намеснікам генеральнага сакратара і прэс-сакратаром Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы. Душпастыр заменіць ксяндза Марціна Міхалічка са Славакіі, які займаў гэтую пасаду з 2018 года. Тэрмін паўнамоцтваў генеральнага сакратара ССЕЕ складае пяць гадоў.

Ксёндз Антоніа Аміраці паходзіць з італьянскай Калабрыі. У 2002-2014 гадах ён працаваў у аддзеле сацыяльнай камунікацыі Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Між іншым, быў адказны за арганізацыю тэлетрансляцыі святых Імшаў на тэлеканале Rai Uno, з’яўляўся кансультантам падчас эфіраў папскіх ўрачыстасцяў. З 2014 па 2020 год працаваў на каталіцкім тэлебачанні TV2000.
 

28 чэрвеня 2024, 10:01