Рым: цэнтральныя мерапрыемствы І Сусветнага дня дзяцей
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Вечарам сустрэчу ўзначаліць Святы Айцец. У праграме: цырымонія прывітання замежных дэлегацый; канцэрт, весці які будзе вядомы італьянскі тэлевядучы Карла Конці; і кульмінацыйны момант – дыялог Папы з дзецьмі.
У нядзельную раніцу ініцыятыва перамесціцца на плошчу перад ватыканскай базілікай святога Пятра. Тут пройдзе заключнае Эўхарыстычнае набажэнства і малітва Анёл Панскі, падчас якой Папа дашле прывітанне дзецям усяго свету.
Беларусь на першым у гісторыі Сусветным дні дзяцей прадстаўляюць каля 20 маленькіх вернікаў. Арганізатарам пілігрымкі выступіў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску. Групу дзяцей суправаджаюць бацькі і адказныя асобы на чале з сястрой Чаславай Навіцкай, адказнай за душпастырства дзяцей у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
25 мая 2024 года раніцай у Ватыкане Святы Айцец прыняў дзіцячыя дэлегацыі з Украіны і Палесціны.