ҽ

Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Паралін пад уражаннем ад сустрэчы з біскупамі Бразіліі

Кардынал П’етра Паралін правёў рэкалекцыі для бразільскіх біскупаў. Яны папярэднічалі пленарнаму пасяджэнню епіскапату. Разважанні тычыліся трох фундаментальных для сінадальнага Касцёла паняццяў: камуніі, удзелу і місіі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У размове з Pope Дзяржсакратар Яго Святасці Папы прызнаўся, што сустрэча з лацінаамерыканскімі іерархамі зрабіла на ім моцнае ўражанне не толькі з прычыны іх колькасці – у сустрэчы ўдзельнічала 480 пастыраў – але і якасці іх прыхільнасці справе евангелізацыі. Ён таксама асабіста рады, што з гэтай нагоды яму ўдалося здзейсніць сваю першую пілігрымку ў марыйны санктуарый у Апарэсідзе.

“Я глыбока перакананы, што ў дадатак да тых намаганняў, якія мы робім, нам таксама вельмі патрэбна малітва, бо здаецца, што ўсё стаіць на месцы, сітуацыя не мяняецца, шляхі міру не знаходзяцца, не атрымліваецца вырашаць канфлікты праз дыялог. Мы ў пэўным сэнсе перажываем сваё бяссілле. Таму трэба па-сапраўднаму звярнуцца да Пана і да Яго Маці. Мы па-ранейшаму верым, што Марыя можа рабіць цуды. І таму мы ўсе разам аб'ядноўваемся, каб маліцца ёй з даверам і надзеяй”, - пракаментаваў свой візіт кардынал Дзяржсакратар.
 

13 красавіка 2024, 11:24