ҽ

Папа і валанцёр Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне Папа і валанцёр Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне 

СДМ-2023 далі імпульс развіццю валанцёрства ў Партугаліі

Дзякуючы шырокаму ўдзелу партугальскіх католікаў у арганізацыі СДМ у Лісабоне, вырасла папулярнасць валанцёрства, - лічаць прадстаўнікі мясцовага Касцёла і грамадскіх арганізацый, звязаных з ім.

Аляксандр Панчанка - Pope

Пасля заканчэння Сусветных дзён моладзі ў сталіцы Партугаліі, людзі, што дапамагалі ў арганізацыі і правядзенні гэтага форума, працягваюць актыўна ўключацца ў розныя ініцыятывы сваіх парафій. Гаворка ідзе не толькі пра падлеткаў і моладзь ва ўзросце 30 гадоў, але таксама і пра больш старэйшых вернікаў.

СДМ у Лісабоне павысілі статус валанцёрства. “Дзякуючы сустрэчы ўзнікла новае пакаленне добраахвотнікаў. Шмат людзей дагэтуль жадаюць дапамагаць і прысвячаць сябе служэнню іншым”, - падзяліўся з інфармацыйным агенцтвам KAI валанцёр Пэдра Віяні.

37-я Сусветныя дні моладзі прайшлі ў Лісабоне з 1 па 6 жніўня 2023 года. У іх бралі ўдзел больш за мільён чалавек. На заканчэнне форума Папа Францішак сустрэўся з больш чым 25 тысячамі валанцёраў, якія прымалі ў арганізацыі і правядзенні сустрэчы. Звяртаючыся да іх, Пантыфік падкрэсліў, што “той, хто любіць, не стаіць склаўшы рукі, але спяшаецца паслужыць іншым”, а служэнне, у сваю чаргу, “дазваляе ўбачыць жыццё з лепшай перспектывы”.
 

16 студзеня 2024, 11:38