ҽ

Кардынал Райнер Марыя Вёлькі, арцыбіскуп Кёльнскі Кардынал Райнер Марыя Вёлькі, арцыбіскуп Кёльнскі  (AFP or licensors)

Кардынал: нямецкая ініцыятыва пагражае адзінству Касцёла

Арцыбіскуп Кёльнскі, кардынал Райнер Марыя Вёлькі надзвычай крытычна ацэньвае становішча Касцёла ў Германіі – ён палярызаваны як ніколі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

іерарха аб дыялогу па рэформе ў рамках нямецкага Сінадальнага шляху, апублікаваў сайт Кёльнскай архідыяцэзіі. Яно прагучала на агульным сходзе Дыяцэзіяльнай рады.

“Напружанне існавала і раней, мы ўсе гэта ведаем. Але цяпер яно настолькі моцнае, што я ўсё больш хвалююся”, - прызнаўся арцыбіскуп. Тым не менш, на яго думку, некаторыя імпульсы Сінадальнага шляху можна рэалізаваць. Кансультацыі гэтай асамблеі, якія завяршыліся вясной 2023 года, былі прысвечаны пытанням сексуальнай этыкі, ладу жыцця святароў, размеркавання паўнамоцтваў і ўлады, а таксама ролі жанчыны ў Касцёле.

Кардынал Вёлькі лічыць, што нямецкі Сінадальны шлях пагражае адзінству Паўсюднага Касцёла. Менавіта таму ён галасаваў супраць па пытаннях, у якіх бачыў пагрозу гэтаму адзінству. На яго думку небяспечнымі з’яўляюцца такія тэмы як адмена цэлібату для святароў, святарскае пасвячэнне для жанчын і пераацэнка гомасексуалізму. Усе яны павінны быць вырашаны Пантыфікам.

“Калі папскае вучэнне – насуперак маёй тэалагічнай ацэнцы – прыйдзе да іншага меркавання па гэтых пытаннях, пра што сведчыць Божае Аб’яўленне, якое хоча прывесці нас да еднасці з Богам і дасканалай радасці, і Традыцыя Касцёла, я з радасцю буду прытрымлівацца гэтага”, - запэўніў іерарх.

Па яго словах, кансультацыі падчас Сінадальнага шляху, на жаль, не заўсёды былі “занадта сінадальнымі”. Не хапіла часу, каб па-сапраўднаму зразумець, выслухаць і прааналізаваць аргументы.

Кардынал Вёлькі выказаўся супраць стварэння нямецкай Сінадальнай камісіі, якая складаецца са свецкіх асоб і біскупаў і мае на мэце стабілізаваць дыскусію аб рэформах у Касцёле ў Германіі і падрыхтаваць так званы Сінадальны сабор, што сустрэла негатыўную ацэнку Святога Пасада. “Я не магу пайсці супраць указанняў Папы і яго бліжэйшых супрацоўнікаў”, - сказаў арцыбіскуп Кёльнскі. Ён прызнаўся, што гэта было б тупіковым шляхам.

Тым не менш, ён бачыць пазітыўныя імпульсы Сінадальнага шляху, якія могуць быць добра рэалізаваны ў Кёльнскай архідыяцэзіі – перш за ўсё ў дачыненні да мер абароны непаўналетніх і рэформ у падрыхтоўцы святароў. Напрыклад, менавіта ў Кёльне першымі ў Германіі ўвялі аналіз псіхалагічнага патэнцыялу кожнага кандыдата на святарства.
 

06 снежня 2023, 10:41