Візіт арцыбіскупа Пекіна ў Ганконгскую дыяцэзію
Джозэф Лі Шань стане першым каталіцкім арцыбіскупам Пекіна, які здзейсніць візіт у Ганконг пасля таго, як спецыяльны адміністрацыйны рэгіён быў вернуты Кітаю Вялікабрытаніяй.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Пяцідзённы візіт пачнецца ў сераду, 15 лістапада 2023 года. Арцыбіскуп Лі прыязджае па запрашэнні біскупа Ганконга, кардынала Стывена Чоў.
Для кардынала Чоў візіт з'яўляецца, перш за ўсё, выразам яго місіі па ператварэнні Ганконга ў Касцёл-мост з Кітаем. “Мы можам гаварыць аб тым, як умацаваць структуру і як рэалізаваць пэўныя ініцыятывы, нават гуманітарныя, у доўгатэрміновай перспектыве. Такім чынам мы можам дапамагчы адно аднаму сведчыць пра Божую любоў”, - сказаў іерарх СМІ Ганконга ў пачатку лістапада.
14 лістапада 2023, 10:31