Усе творы святога Хасэмарыі Эскрывы даступны анлайн
Аляксандр Панчанка – Pope
Творы духоўнай літаратуры, якія ўжо сталі класічнымі, можна бясплатна спампаваць на сайце . На дадзены момант пераважная большасць тэкстаў іспанскага святога даступная на 24 мовах.
Публікацыя твораў у агульным доступе адбылася ў кантэксце набліжэння да 100-годдзя з дня заснавання Opus Dei, якое адбылося 2 кастрычніка 1968 года. Іншая нагода – перагляд статутаў прэлатуры, які адбываецца па просьбе Святога Айца з мэтай вяртання да яе першапачаткова харызмату, як прылады на службе дасягненню святасці свецкімі вернікамі праз выкананне штодзённых абавязкаў. Больш шырокае знаёмства з думкамі і ідэямі заснавальніка павінна дапамагчы членам Opus Dei на гэтым шляху.
Спадчына Хасэмарыі Эскрывы мае вялікае значэнне для сусветнай літаратуры. Яго твор Шлях, які складаецца з 999 думак святога пра духоўнае жыццё, быў перакладзены на 142 мовы – гэта чацвёртая па колькасці перакладаў кніга на іспанскай мове пасля Хітрага гідальга Дона Кіхота Ламанчскага Мігеля Сервантэса і двух твораў нобелеўскага лаўрэата Габрэля Гарсіі Маркеса: Сто гадоў адзіноты і Каханне падчас халеры.