ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рым: генеральныя настаяцелі паразмаўляюць пра сінадальнасць

100-я асамблея Аб’яднання генеральных настаяцеляў (USG) пройдзе 22-24 лістапада 2023 года ў Рыме. Тэмай сустрэчы будзе: Сінадальнасць – новы заклік да прароцтва надзеі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Кіраўнікі мужчынскіх ордэнаў і кангрэгацый правядуць дыскусіі разам з прадстаўніцамі Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц (UISG).

Асамблея пройдзе менш чым праз месяц пасля заканчэння першай пленарнай сесіі Сінода Біскупаў па сінадальнасці. Таму яна стане магчымасцю для абмену думкамі па гэтай актуальнай для Касцёла тэматыцы.

Плануецца, між іншым, дыялог паміж трыма ўдзельнікамі Сінода і іх узаемадзеянне з прысутнымі на лістападаўскай сустрэчы ў Рыме. Чатыры прадстаўнікі манаскіх кангрэгацый на Сінодзе падзеляцца сваімі разважаннямі па асноўных тэмах, якія абмяркоўваліся падчас асамблеі, а яшчэ трое паразважаюць над перспектывамі, якія Сінод адкрывае для кансэкраванага жыцця.

Запланавана сустрэча вышэйшых настаяцеляў з Папам Францішкам.
 

18 кастрычніка 2023, 10:37