ҽ

Святы Пій Х Святы Пій Х 

Кардынал Паралін: Пій Х дае актуальнае сведчанне любові да міру

Святога Пія Х характарызуюць тры рысы: ён ставіў на першае месца і пазнаваў Бога, быў чалавекам бязмежнай міласэрнасці і любіў мір, - нагадаў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.

Аляксандр Панчанка - Pope

15 кастрычніка 2023 года кардынал П’етра Паралін наведаў Рыезэ-Піа-X на поўначы Італіі – радзіму Папы Пія X. У мясцовым марыйным санктуарыі ён узначаліў цэлебрацыю святой Імшы з нагоды 120-годдзя абрання гэтага Пантыфіка на Пасад святога Пятра. У сувязі з урачыстасцямі ў мястэчка былі дастаўлены рэліквіі Пія Х, памаліцца ля якіх прыйшлі каля 60 тысяч вернікаў.

Бліжэйшы супрацоўнік Францішка ў гаміліі заўважыў, што Пій Х быў чалавекам, які быў засяроджаны на Богу і заўсёды шукаў Бога. Ён быў “закаханы ў Божае слова і Евангелле Езуса” і горача прагнуў, каб усе пазналі яго праз Катэхізіс. Ён быў “закаханы ў Езуса ў Эўхарыстыі”, да ўдзелу ў якой усіх заклікаў, а таксама “закаханым у бедных”, будучы гатовым нават адмаўляўся ад прыняцця ежы, каб падзяліцца ёй з тымі, хто пакутаваў ад адсутнасці самага неабходнага.

“З сэрца, прасякнутага прысутнасцю Бога і бязмежнай любоўю да іншых” нарадзілася яго “глыбокая любоў да міру і адмаўленне вайны”, - падкрэсліў кардынал Паралін, звяртаючы ўвагу на актуальныя падзеі ў Святой Зямлі, ва Украіне і многіх іншых частках свету. Ён нагадаў пра пратэст Пія Х супраць усякіх ваенных дзеянняў, якія, аднак, амаль сто гадоў таму выліліся ў Першую сусветную вайну.

Пій Х не дазваляў ні ў найменшай ступені “захапіць сябе ідэалагічнымі схемамі”. Ён “быў пацыфістам не ў сілу палітычна-ідэалагічнага выбару, але ў сілу хрысціянскай паслядоўнасці”, - сказаў Дзяржсакратар, дадаючы, што пасля гэтага Папы, непрыняцце вайны было рысай усіх пантыфікаў на працягу ХХ стагоддзя. “Урок мінулага асвятляе таксама нашы дні”, - сцвердзіў кардынал Паралін, гаворачы пра актуальнасць сведчання Пія X.

Кардынал П'етра Паралін падчас святой Імшы на радзіме Пія Х
Кардынал П'етра Паралін падчас святой Імшы на радзіме Пія Х
16 кастрычніка 2023, 13:05