ҽ

Удзельнікі XVI Генеральнай Асамблеі Сінода падчас рэкалекцый Удзельнікі XVI Генеральнай Асамблеі Сінода падчас рэкалекцый 

Французскі біскуп пра Сінод: слухаць тое, што кажа Хрыстус

Сінод, несумненна, важны, але самае важнае – гэта смерць і ўваскрасенне Хрыста, тое, ці абвяшчаем мы Яго свету, - падкрэсліў дэлегат французскага епіскапату на Сінодзе па сінадальнасці, які распачынаецца ў сераду, 4 кастрычніка 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Біскуп Мацье Ружэ – пастыр Нантэр у парыжскім рэгіёне. Ён адзін з чатырох біскупаў, якія прадстаўляюць Канферэнцыю Біскупаў Францыі на Асамблеі.

У размове з Pope ён падкрэсліў, што, уступаючы ў сінадальныя абмеркаванні, жадае перш за ўсё паслухаць, што кажа Хрыстус. “Прашу Яго весці нас, накіроўваць нас у нашым імкненні да таго, каб таямніца яго смерці і ўваскрасення як мага паўней загучала ў свеце”, - прызнаўся біскуп Ружэ.

“Вы пытаецеся мяне аб фундаментальнай важнасці гэтых трох-чатырох тыдняў сінадальных абмеркаванняў. Праўда, гэта важная падзея. Але асноватворнымі ў жыцці Касцёла з'яўляюцца смерць і ўваскрасенне Хрыста, а таксама дасягненні вялікіх экуменічных сабораў, якія структуравалі гісторыю абвяшчэння веры, і, несумненна, сведчанне святых”, - адзначыў іерарх.

На яго думку, Сінод, які пачынаецца, безумоўна, важная падзея. “Ён закліканы прымусіць нас прыслухацца да таго, што Дух Святы кажа свайму Касцёлу ў гэтыя часы, каб ён сапраўды быў місійным Касцёлам – абвяшчаў усім Добрую Навіну збаўлення, Хрыста, Які вызваляе нас ад граху і смерці праз сваю смерць і ўваскрасенне. І гэта даецца нам праз прыняцце Слова Божага, сакрамэнтаў і ўсяго, што ажыўляе міласэрнасць, якую Ён даверыў свайму Касцёлу”, - сказаў дэлегат французскага епіскапату.
 

03 кастрычніка 2023, 10:57