У Рыме праходзіць перадсінадальная сустрэча моладзі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Маладыя людзі, каля 3 тысяч чалавек з Італіі, Польшчы, Францыі, Іспаніі, Венгрыі, Егіпта, В'етнама, Карэі і ЗША, пасяліліся ў 80 рымскіх парафіях. Іх першая сустрэча адбылася ў зале езуіцкай генеральнай курыі з удзельнікамі Сінода Біскупаў.
30 верасня пасля ранняга сняданку і кароткай малітвы моладзь узяла ўдзел у тэматычных майстар-класах у розных месцах Вечнага Горада. Яны будуць прысвечаны, у прыватнасці, разнастайнасці хрысціянскіх традыцый, пошуку хрысціянскага адзінства, братэрству з паслядоўнікамі іншых рэлігій, знаёмству з рэаліямі жыцця бежанцаў, клопату аб стварэнні, росту чалавечнасці, барацьбе з гандлем людзьмі і іх эксплуатацыяй, дапамогі бяздомным, галодным, зняволеным, спосабам пераканаўчага абвяшчэння Евангелля ў грамадстве, далёкім ад рэлігіі.
У другой палове дня ўдзельнікі збяруцца на супольную малітву ў базіліцы святога Яна Латэранскага, а затым адправяцца ў пешую пілігрымку ў Ватыкан. Маршрут, які вядзе ад катэдры Біскупа Рыма да магілы святога Пятра, складае шэсць кіламетраў і з’яўляецца сімвалам Сінода – грэчаскае слова (σύνοδος) паказвае на агульны шлях.
Вечарам на плошчы святога Пятра маладыя людзі прымуць удзел у экуменічным малітоўным чуванні пад кіраўніцтвам Папы Францішка, а потым вернуцца ў сем’і, якія іх прымаюць. Нядзелю, 1 кастрычніка, моладзь правядзе ў парафіяльных супольнасцях.
Ініцыятарам перадсінадальнага чування Together і ўдзелу ў ім моладзі з’яўляецца прыёр Супольнасці Тэзэ брат Алоіз.